БелМова гэта незалежны адкрыты праект. Праект створаны дзеля пашырэньня ведаў беларускай мовы і ўдасканаленых перакладаў на шматлікія замежныя мовы. Кожны жадаючы, хто мае ўдасканаленыя веды беларускае мовы і/ці замежнае мовы, можа стаць адным з суаўтараў гэтага праекту, зарэгістраваўшыся.
Будучыя пляны праекту:
- Павялічваць колькасьць словаў і выразаў і іх перакладаў
- Дадаць гукавыя кліпы да словаў
- Стварыць розныя лякалізацыі сайту
- Дадаць урокі беларускае мовы