Правы карыстальнікаў
BielMova.org утрымвае правы забараніць аўтарызацыю любому.
Дадатак зьмен Слова/Выраз
Перад тым як дадаваць новае слова ці выраз калі ласка праверце што слова/выраз ўжо не існуе ў слоўніку пры дапамозе пошуку.
Лад мовы
Калі ня ўпэўненыя якую часьціну мовы пазначыць дзеля слова, зьвяртайцеся на гэтую старонку дзеля ўдакладненьня.
Назоўнікі і лік
Як ў звычайных слоўніках уводзьце словы толькі ў адзіночным ліку і дадавайце множны лік ў полі азначэньне. Толькі словы ў якіх няма адзіночнага ліку могуць быць уведзеныя як асобны артыкул. Прыклад: нажніцы.
Слова/Выраз
- Калі ласка пішыце галоўны выраз толькі клясычным паравапісам. Стандартовы ці нарматыўны паравапіс уводзьце ў поле Нарматыўны паравапіс.
- Слова ці выраз павінна пісацца малымі літарамі калі яно звычайна пішацца так усярэдзіне сказа. Пішыче слова з вялікай літары толькі калі яно пішацца так ва ўсіх абставінах. Прыклад: Афрыка, Чылі. Пішыце выразы зь вялікай літары толькі калі яны зьяўляюцца поўным сказам і па іньшаму ня ўжываюцца.
Лацінка
Правапіс паводле клясычнага правапісу лацінкі.
Азначэньне
Калі ласка ўводзьце толькі выраз ў поле Выраз і слова ў поле Слова. Дадатковую інфармацыю, клясыфікацыю і прыклады ўжываньня дадавайце ў поле Азначэньне.
Пераклады словаў на іншыя мовы
- Мэта гэтага праекту - дакумэнтаваць дакладныя адпаведнікі беларускіх словаў і выразаў на іншых мовах. Калі ласка дадавайце толькі пераклады словаў/выразаў якія вы дасканала ведаеце зьяўляюцца найлепшым адпаведнікам беларускаму слову/выразу. Пераклады праз слоўнікі іншыx моў не дазваляюцца. Напрыклад, калі вы ведаеце ангельскі адпаведнік беларускаму слову, але ня ведаеце гішпанскага, не дадавайце гішпанскі пераклад які вы знайшлі ў Ангельска-Гішпанскім слоўніку.
- Пaдзяляйце словы ў перaклaдзе кропкай з коскай Узор: angry; mad; irked; furious
- Кaлі словa мaе некaлкі знaчэньняў уводзьце перaклaды пaводле узору: 1: (знaчэньне) словa1; словa2; 2: (знaчэньне) словa1; словa2; словa3;
Пераклад на ангельскую мову
- Калі правапіс аднолькавы ў дзьвух Ангельскіх стандартах, уводзьце яго толькі ў поле Амэрыканская Ангельская, пакідайце Брытанская Ангельская поле пустым.
Пераклад слоў на нямецкую мову
-
Абавязкова дадавайце артыкулі der/die/das да нямецкіх назоўнікаў.
Узор: der Hocker -
Пішэце слова ў адпаведнасьці да дзьвух нямецкіх правапісаў (alte Rechtschreibung / neue Rechtschreibung), падзяляйце два правапісы ўкосьніцаю.
Узор: großartig / grossartig
Пераклад слоў на гішпанскую мову
-
Абавязкова дадавайце артыкулі la/el/lo/las/los да французкіх назоўнікаў.
Узор: la vanille
Пераклад слоў на французкую мову
-
Абавязкова дадавайце артыкулі la/le/les да французкіх назоўнікаў.
Узор: la vanille
Правілы дадаваньня гісторыі зьмяненьняў
Калі ласка ўжывайце поле Нататкі дзеля ўдакладненьня вашых паправак калі патрабуецца, каб паведаміць іньшым аўтарам ў чым яны зрабілі памылку ці чаму вашая вэрсыя ёсьць болей дасканалай.