апрыкраць aprykrać

дзеяслоў
апрыкраць зак. апрыкраю, апрыкраеш, апрыкрае, апрыкраем, апрыкраеце, апрыкраюць; апрыкраў, апрыкрала, апрыкралі; апрыкраўшы На вуснах Пора-Леановіча зьявілася ўсмешка. – Вы лічыце, што наш граф так лёгка выпускае зь пятлі людзей? – Н-не разумею вас. – Яму проста апрыкралі жаночыя просьбы. Яму да слёз хочацца, каб яго лічылі высакародным, каб хоць адна прыгожая жанчына лічыла вылюдкам не яго, а Фільку. (У.Караткевіч) –...У мяне, можа, больш правоў тут сядзець, чым у цябе. А ён, бачыце, сядзіць ды пытаецца. Каб на цябе так верады сядалі ды не пыталіся! Мне гэта апрыкрала, і я сказаў ёй: – Ты што, у турму захацела? Ты чаго тут? Ці, можа, ты адсюль дзікаму паляваньню знакі даеш? (У.Караткевіч)
Cынонімы
абрыднуць; абрыдаць; (менш моцны) надакучыць
Нарматыўны правапіс/адпаведнік
апрыкраць
Расейская
опротиветь; опостылеть