бацькаў baćkaŭ
прыметнік
бацькаў
які належыць, уласцівы бацьку.
Спытаў Іван, з затоеным смехам гледзячы на амаль зусім распагоджаны бацькаў твар. (Я.Брыль)
Малады кавальчук, бацькаў падручны, пачаў нешта вельмі зарана на яе прыглядацца: у рухавым падростку ён пазнаваў будучую прыгожую жанчыну. (К.Чорны)
Бо нездарма ж вярнуўся чалавек з-за акіяну, куды быў кінуўся шукаць лепшага жыцьця і лягчэйшай капейчыны, на бацькаў нешырокі загон... (Лужанін)
Cынонімы
бацькаўскі
Нарматыўны правапіс/адпаведнік
бацькаў
Амэрыканская Ангельская
father
Расейская
отцовский