дэмакратыя demakratyja

назоўнік
жаночы
адзіночны
(па-грэцку: δημοκρατία — «народаўладзьдзе», «рэспубліка») — форма кіраваньня дзяржавай або палітычная сыстэма, пры якой улада ажыцьцяўляецца праз прамое народаўладзьдзе (прамая дэмакратыя) альбо праз прадстаўнікоў, абіраных народам або нейкай часткай народа (прадстаўнічая дэмакратыя). Галоўнай прыкметай дэмакратыі зьяўляецца забеспячэньне прапарцыйнага прадстаўніцтва ва ўладзе як мага шырэйшых інтэрасаў насельніцтва, прысутных у краіне, а таксама дынамічная зьмена прадстаўнічай улады разам са зьменай адпавядных гэтых інтэрасаў у часе
Амэрыканская Ангельская
democracy
Гішпанская
democracia
Італьянская
democrazia
Летувіская
demokratija
Нямецкая
die Demokratie
Расейская
демократия
Польская
demokracja
Украінская
демократія
Чэская
demokracie