дзелавы dziełavy

прыметнік
1: зьвязаны з работай, службай, якой-небудзь справай. Толік дабавіў, што пісаць у газэту трэба толькі што-небудзь дзелавое. (В.Мыслівец) 2: які раскрывае сутнасць справы, практычна карысны; істотны. Гэта былі дзелавыя заўвагі, запытаньні на сходах. (А.Якімовіч) 3: які ведае сваю справу, сур'ёзна ставіцца да яе. І лёс чалавека залежыць не заўсёды ад яго дзелавых і чалавечых якасьцяў. (Б.Сачанка) Няправільна. Сьпявалі жаўранкі, бегалі па полі надта ж шустрыя і дзелавыя (трэба: дзелавітыя) шпакі. (Б.Сачанка)
Нарматыўны правапіс/адпаведнік
дзелавы
Амэрыканская Ангельская
businesslike
Расейская
1: деловой; 2: дельный