ґрадус gradus
назоўнік
мужчынскі
адзіночны
- Адзінка вымярэньня тэмпэратуры (Цэльсія ці Фарэнгайта).
- Адзінка вымярэньня кутоў.
- Адзінка вымярэньня моцы алькагольных напояў.
- Ступень.
ґрадус -су
Прыклады
І дзякавалі ўладзе, галоўнаму кіраўніку і мясцовым вэртыкальшчыкам, якія займелі адзіны пільны клопат — забясьпечыць самыя глухія куткі краіны сьвежай гарэлкай. Гэта належала рабіць без пасярэднікаў-злыдняў, якія нахабна заніжалі градус. (В.Быкаў)
Cынонімы
ступень
Нарматыўны правапіс/адпаведнік
градус
Амэрыканская Ангельская
1-2: degree; 3: (ступень моцнасьці напояў, разм.) percent; 4: degree
Летувіская
laipsnis
Нямецкая
das Grad
Расейская
1-3: градус; 4: градус; степень
Польская
stopień