гасьцінец haściniec

назоўнік
мужчынскі
адзіночны
  1. Ласунак ці падарунак які госьці ці блізкія прыносяць на падарунак.
  2. Вялікая бойкая дарога, звычайна абсаджаная дрэвамі; шлях, тракт.
Прыклады

Стоячы недалёка за кустом, салдат згледзеў, як цётка дастала з хатуля белы гарадзкі батон, адламала ад яго ладны кавалак. Ён глядзеў і баяўся, што тая на ягоных вачах пачне есьці — хлопец быў згаладнелы і думаў, што не стрымаецца. Але цётка, мабыць, ня ўчула ягоных думак і са смакам узялася ўплятаць гарадзкі гасьцінец, — таксама, відаць, была згаладнеўшы.

Васіль Быкаў Ваўчыная яма

– Пагасевіч мае прапанову.

– Сапраўды, маю, – сказаў пан Пагасевіч. – Недалёка адсюль знаходзіцца засьценак Варковічы. У мяне там сваякі. Можна пераначаваць там, а раніцай вярнуцца на гасьцінец і працягваць шлях.

Алег Рукаль На службе князя Радзівіла

Cынонімы
1: падарунак;
2: шлях; тракт
Нарматыўны правапіс/адпаведнік
гасцінец
Амэрыканская Ангельская
1: treat;
2: avenue; route; highway
Расейская
1: угощение; подарок;
2: тракт
Польская
1: prezent; podarunek;
2: droga;
Украінская
1: гостинчик;
2: тракт
Француская
1: le cadeaux; le régal;
2: la route; la voie