кормнік kormnik

назоўнік
мужчынскі
адзіночны

Кормны кабан.

кормнік -а

Прыклады

Дастаўся Мальвіне ад дзядзькі — вечнага халасцяка — добра дагледжаны дом з садам і гародам амаль у цэнтры мястэчка, хлеў з адрынаю і склепам, выпеставаная малочная карова, кожны год Мальвіна трымала доўгіх, як луты, кормнікаў, вяліся куры і гусі.

Грахоўскі

[Іван] зазірнуў у іх, хоць ведаў, што ў адным хлеўчуку - кормнік, у другім — двое падсвінкаў.

Марціновіч

Паставіўшы на прыпек два чыгуны з бульбай кормніку, Салвэсіха наліла іх вадой, пасьля, узяўшы аберуч вілкі, пасунула чыгуны ў печ, бліжэй да агню.

Рыбак

Cынонімы
сальнік
Амэрыканская Ангельская
hog; porker
Расейская
откормленный кабан