нават navat
часьцінка
нават
- Ужываецца для ўзмацненьня сэнсавай выразнасьці слоў і словазлучэньняў (ставіцца перад словамі, да якіх адносіцца). Паветра было такое чыстае, што не мігацелі нават далёкія агні. (Карпаў) Шчыра кажучы, новая будыніна падабалася хлопцам нават больш, чым хата. (С. Александровіч)
- у значэньні далучальнага злучніка. Далучае члены сказа і сказы, якія выступаюць у якасьці паказчыка самай высокай ступені чаго-небудзь. Хата-чытальня была перапоўнена. Людзі стаялі ў калідоры, нават на вуліцы каля адчыненых [акон]. (Паслядовіч) Раптам сцішылася прырода, замерла. Нават вяз не варухнецца на беразе, нават паветра застыла. (Ваданосаў) О І ня думай (нават) гл. думаць
Cынонімы
навет
Нарматыўны правапіс/адпаведнік
нават
Амэрыканская Ангельская
even
Расейская
даже