пігаліца pihalica

назоўнік
жаночы
адзіночны

пігаліца -ы

  1. разм. Маленькі, шчуплы чалавек, пераважна жанчына ці дзеўчына.
Прыклады

[Пархута:] – Спробу, так сказаць, робім... Гэта, уласна, усё вунь тая пігаліца выдумала. (Краўчанка)

– А хто ён такі, каб гэта хацець? – пыхліва, з вышыні свайго немалога росту зірнуў більярдны карыфей на гэтую пігаліцу. (М.Южык)

Нарматыўны правапіс/адпаведнік
пігаліца
Расейская
пигалица