почапка počapka
назоўнік
жаночы
адзіночны
почапка -і ДМ -пцы; Р мн. -пак
- дужка ў вядры зь вяроўкі, дроту. Весела боўтаюцца на почапках каромысла вёдры, і нібыта вызвоньваюць нейкую песню, і самі ж пад яе скачуць. (Дудараў)
- спец. назва дэталей у выглядзе кальца або паўкальца, якія злучаюць што-н.
- вяровачка або раменьчык, прывязаныя абодвума канцамі да чаго-н. (калыскі, кашолкі і пад.). Па абодва бакі ў .. [чалавека] віселі, скрыжаваныя на грудзях і плячах почапкамі, торбы. (Галавач) Вінтоўку жоўтаю раменнаю почапкай павесіў на тын ля кухні. (В.Быкаў) Зямля ўжо не хісталася пад нагамі, пабялеў у вачах сьнег, і ён [Дзімка] ступіў да санак, узяў у рукі почапку. (М.Капыловіч)
- вяровачка, раменьчык і пад., за якія чапляюць, падвязваюць што-н. За .. [ваўкадавам] у траве валачылася-скакала доўгая раменная почапка. (В.Быкаў)
Cынонімы
1: вочапка; пачопка;
Нарматыўны правапіс/адпаведнік
почапка