просьба prośba

назоўнік
жаночы
адзіночны
просьба -ы Зварот да каго-небудзь з заклікам задаволіць якія-небудзь патрэбы, жаданьні. Прыйшоў чалавек да Маслячка – калі ласка, заходзь у кабінет, як у сваю хату, выкладвай свае патрэбы, скаргі або просьбы. (М.Пянкрат) Сыч сказаў, што ён паслаў ліст у абком партыі з просьбай, каб яму дазволілі пакарыстацца захаванай ім машынай яшчэ тыдзень. (Паслядовіч) Павесьце яго, пане, на клёне перад акном нашай хаты. [Пан Яндрыхоўскі:] Гэту просьбу я з прыемнасцю выканаю. (Крапіва)
Cынонімы
1: (афіц.) прашэнне; 2: (назольная просьба) дакука
Нарматыўны правапіс/адпаведнік
просьба
Амэрыканская Ангельская
request
Расейская
просьба