прыкрасьць prykraść
прыкрасьць -сьці; мн. -сьцяў
- Уласцівасць прыкрага
- Непрыемнае пачуцьцё незадавальненьня, крыўды, смутку
- Тое, што выклікае пачуцьцё незадавальненьня, крыўды; непрыемнасьць
- Дакучлівасьць
1:
...Ступак мусіў падацца ў свае цёмныя закуткі, шукаць струбцыну. Стоячы пасярод гаражу, Аляксей пытаўся: “А што гэта — вяроўка ў вас?” — “Ды так, прывязваў нешта”, — схлусіў гаспадар замагільным голасам, бы вяртаючыся з таго сьвету. Пасьля, як хлопец пайшоў, ранейшая рашучасьць яго і зусім зьнікла, засталася толькі ўсеадольная прыкрасьць.
В.Быкаў Афганец
Фрузына патупіла вочы. — Ну... А ты што? Што ты сказала? — А што мне было казаць? Сказала, што прыходзіш... — Дурніца! — Пархомаў з прыкрасьцю шпурнуў на зямлю анучу. Потым патаптаўся на месцы, узьняў на яе раззлаваныя вочы. — Хіба так можна? Эх, ты!..
В.Быкаў На сьцяжыне жыцьця
– Гасі ліхтар, – сказаў Вольке. – Перастраляюць, як сабак. – Наўрад ці ў іх была зброя, – сказаў Буткевіч. – Гэта ж кніганошы. – Усё адно. Толькі калі адышліся далёка і зноў мінулі балота, Вольке з прыкрасьцю крэкнуў: – Не здагадаліся.
У.Караткевіч Kнiгaнoшы
2:
Па дарозе з-за вугла паўразбуранага дома, дзе я так ганебна пляснуўся з ровара, хутка праімчаў знаёмы трафейны “хорх”, на якім езьдзіў наш “сьмершавец”, і я з прыкрасьцю падумаў: чаго ён тут гойсае? Хоць вайна канчаецца, а гэтым няма спакою, усё нешта шчыруюць, уведваюць, мабыць, нешта камусь рыхтуюць.
В.Быкаў Пакахай мяне, салдацік
Нейкая таўстуха кінулася на Яноўскага: – Прыгарні ж ты мяне, красунчык. Ён з прыкрасьцю адмахнуўся, выйшаў у калідор і пайшоў да выхаду.
У.Караткевіч Цыганскі кароль