прыкры prykry
прыметнік
мужчынскі
адзіночны
прыкры
- Непрыемны, пакутлівы, цяжкі.
- Які выклікае пачуцьцё незадавальненьня, крыўдны.
- Надакучлівы, нязносны.
- Агідны, абыдлівы.
Прыклады
- Доўга смактаў я пустыя грудзі, змогшыся, кідаў смактаць, плакаў і ізноў прымаўся за трудную працу. Маці абсыпала мяне пацалункамі, і на мой тварок і рукі сыпаліся буйныя, гарачыя слёзы. У канцы праца мая дала рэзультаты: я пачуў на языку нейкі гарачы плаў і сквапна глытаў яго. Праўда, плаў гэны меў прыкры, горка-салёны смак, каторы мне пёк у горле, але я ўцішаў ім свой голад. - В.Ластоўскі
- А то перакурваючы на падворку, пачыналі нясьпешныя размовы пра прыкрыя няспраўнасьці сваіх “Запарожцаў” ці пра бензін. -Васіль Быкаў
Упершыню за ранак Памазок перавёў дух i ўжо стаў забывацца на прыкрае здарэньне. -Васіль Быкаў
Cынонімы
1: горкі; 2: непрыемны; 3: надакучлівы, нязносны; 4: абрыдлівы; нялюбы; агідны
Антонімы
прыемны
Нарматыўны правапіс/адпаведнік
прыкры
Амэрыканская Ангельская
1: painful; heavy; 2: upsetting; offensive; insulting; humiliating; 3: annoying; 4: disgusting
Расейская
1: горький; приторный; 2: обидный; 3: надоедливый; несносный; 4: неприятный; противный