рукой падаць rukoj padać

недалёка

Прыклады

Так, пчала. Калі ёсьць пчолы, павінна быць калода ці вулей, пасека, людзі. Хоць бы выйсьці да чыгункі, а там і рукой падаць да родных мясьцін.

Алесь Наварыч Венерыны чаравічкі

Сьцепаніда запаволіла хаду, гатовая спыніцца, але не спынілася - хуценька дайшла да сасоньніку і, каб не ісьці па дарозе, зьвярнула ў ягоны гушчар. Тут было рукой падаць да хутара, і тут яна ведала ўсе пянькі, сьцежкі, вытаптаныя Бабоўчынымі ды і яе нагамі.

Васіль Быкаў Знак бяды