вілы viły

назоўнік
множны
вілы -аў; адз. няма ручная сельскагаспадарчая прылада ў выглядзе доўгага дзяржаньня з рагулінай або зубамі на канцы для падняцьця і пераносу сена, саломы і падобнага. Макар скідваў траву. Падхопліваў на вілы добрае бярэма, шпурляў на зямлю. (Асіпенка)
Нарматыўны правапіс/адпаведнік
вілы
Амэрыканская Ангельская
pitchfork
Расейская
вилы
Польская
widły